Am
Сонца неба сагравае
Dm
Цеплынёй.
G
І сланечнік расцвітае
C E
Над зямлёй.
Am
Промні сонца на пялёстках –
Dm
Жоўты цуд.
E
Мне так вольна і шчасліва
Am
Толькі тут.
Взято с сайта guitarchords.ru
Толькі тут зямля спявае.
Больш нідзе.
Што ні сцежка баравая, —
То вядзе
Да бацькоўскага парога,
Да крыніц,
Да святых і старадаўніх
Камяніц.
Am
А для шчасця мне патрэбны –
Dm
Родны край і родны дом,
G
Бог у сэрцы, сонца ў небе
C E
І сланечнік пад акном.
Am
Хай змывае пыл дарожны
Dm
Цёплы дождж!
E7
Вабіць далеч нас чужая, —
Ды усё ж:
Am Dm
Я трымаюся за гэты мілы кут.
Am E
Мне так вольна і шчасліва
Am
Толькі тут.
Залацісты мой сланечнік –
Над зямлёй
Дорыць лету,
Дорыць сэрцу супакой.
Покуль з раніцы да ночы
Ён цвіце, — вецер вее,
Сонца грэе, чмель гудзе.
Am
А для шчасця мне патрэбны –
Dm
Родны край і родны дом,
G
Бог у сэрцы, сонца ў небе
C E
І сланечнік пад акном.
Am
Хай змывае пыл дарожны
Dm
Цёплы дождж!
E7
Вабіць далеч нас чужая, —
Ды усё ж:
Am Dm
Я трымаюся за гэты мілы кут.
Am E
Мне так вольна і шчасліва
Am
Толькі тут.