Am
А ты ведаеш, хлопчык, што будзе далей
F E
Калі дрэвы сагнуцца галінамі?
Am
Калі з намаляваных тваіх караблеў
F E
Фарбы знікнуць чырвоным з рабінамі.
А ты ведаеш, родны, на перадзе шлях
На пошук багаты і роздумы.
І што твой некрануты пакуль белы сцяг
Будзе блытацца паміж нябес і труны.
Am Dm
А ты трывай, трывай
C E
Грай, грай.
А ты ведаеш, смелы, што матчыны сны
Пасівелі навокал бярозамі?
І што шчодрыя слезы апошняй вясны
Хутка знікнуць блакітнымі росамі.
А ты ведаеш, горды, што ў гэтай гульне
Нi сваіх больш не будзе нi ворагаў?
І што тонкая повязь ад цябе да мяне
Нам абыйдзецца занадта дорага.
А ты трывай, трывай
Грай, грай.
А ты ведаеш, любы, што хутка вайна
Захіснецца аблокамі з полымем?
І далей, мой міленькі, адна цішыня
Адна цішыня…
А ты трывай, трывай
Грай, грай.