Fmaj7 Em Fmaj7 Em
C Em
Я Зямля. Як чуеш, Том?
C Em
Я Зямля. Маёр, прыём!
Am D
Пратэін прымі і надзявай шалом.
C Em C Em
C Em
Я Зямля. Як чуеш, Том?
C Em
Ключ на старт. Пайшоў адлік.
Am D
З Богам, Том. Ужо ўключыўся рухавік.
C E F
Я Зямля. Ты ў космасе, Маёр! Высока над людзьмі
Fm C F
Што ты носіш, хоча ведаць кожны СМІ.
Fm C F
Час герою выйсьці з капсулы. Прыём!
C E F
Я Маёр, як чуеце, Зямля? Выходжу з карабля
Fm C F
У дзівосны сьвет, і дзівіць кожны рух,
Fm C F
І так блізка зоры, аж займае дух.
Fmaj7 Em
Бо файна кружу ў сваёй бляшанцы,
Fmaj7 Em
Усё ярчэй зямля,
Bb Am G F
Сіняя ўначы, І нічым не памагчы.
C E F
Ды на вышыні сто тысяч міль На сэрцы поўны штыль.
Fm C F
Дзе мой дом, вядома толькі караблю.
Fm C F
Перадайце жонцы, як яе люблю.
G E7 Am
Я Зямля. Маёр, прыём! На пульце збой, сыгнал памёр.
D C G
Ты на сувязі маёр, ты на сувязі маёр, ты на сувязі маёр, ты на...
Fmaj7 Em
Сумна ў бляшанцы – ані шанца,
Fmaj7 Em
Усё далей зямля,
Bb Am G F
Сіняя ўначы, І нічым не памагчы.
Арыгінал спева: Дэвід Боўі
Пераклад на беларускую мову: Андрэй Хадановіч